Усе навіны

Гурыновіч пра даўгі «Слуцку»: «Перад сэзонам паразмаўлялі з кіраўніком, ці застаюся ў такой сытуацыі, – я даў дабро. Працавалі, спадзяваліся»

30 красавіка, 12:39

Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч распавёў пра тое, як у клубе працавалі без грошай.

– Як у такіх умовах атрымалася захаваць некалькіх лідэраў? Паведамлялася пра цікавасць да Былінкіна, да Пушнякова. Яны засталіся, пайшлі зноў у сезон.

– Сядаючы перад сезонам і пасля мінулага сезона з кіраўніком мы пагаварылі па мне – ці застаюся я там такой сітуацыі – я даў дабро. [Потым] мы паразмаўлялі з лідарамі каманды, сказалі, што сітуацыя можа не самая простая быць.

На беразе мы ўсё абмеркавалі, і футбалісты былі на нашым баку. Гэта значыць ім камфортна працаваць на дадзены момант тут, нам камфортна з імі працаваць, і ў нас нядрэнны сімбіёз у працоўных адносінах. Так што хлопцы далі слова, кіраўніцтва – сваё, сказала, што будзе дапамагаць ва ўсіх сітуацыях, як бы там складана ні было. Але ў прынцыпе там нічога такога звышнатуральнага: працавалі, спадзяваліся. Ніхто з іх нас не падвёў, а часцяком яны настолькі толькі цешылі стаўленнем і працай. На дадзены момант вось ёсць нейкі нават прамежкавы вынік, – сказаў Гурыновіч.