Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Пасля 0:8 ад Бельгіі мне забаранялі Гутара выклікаць у зборную Беларусі»

1 траўня, 15:04

Экс-трэнер брамнікаў у нацыянальнай камандзе Беларусі распавёў, як АБФФ уплывала на выбар складу ў нацыянальнай камандзе.

– Калі каманда выйграе, то ўсё ў парадку. Калі прайграе: «Нешта незадаволеныя там табой». Гэта было прыкладна так. Зноў не таго [брамніка] паставілі. Перад гульнёй з Бельгіяй (0:8) мне «раілі» паставіць Паўлючэнку замест Гутара.

Пасля гэтага мне забаранялі Гутара выклікаць у зборную. Базанаў казаў, што не падпіша выклік. У мяне была задача больш маладых прыцягваць, – распавёў Суліма.