Усе навіны

Чычкан пра праблемы з дазволам на працу ў Польшчы: «Спачатку ўсё было нармальна. Але хтосьці здзейсніў памылку, і мне прыйшлося вырашаць пытанне іншым шляхам»

4 траўня, 09:50

Беларускі галкіпер кракаўскай «Віслы» (Польшча, Д2) Антон Чычкан распавёў аб праблемах з дакументамі, з-за якіх дэбют за каманду затрымаўся. Футбаліст правёў два афіцыйныя матчы за каманду, адзін з якіх аказаўся фіналам Кубка Польшчы.

– Вы доўга не маглі дэбютаваць за «Віслу». Усё праз праблемы з дакументамі?

– Так. Спачатку быццам бы ўсё было нармальна. Але на нейкім этапе нехта здзейсніў памылку, і мне прыйшлося вырашаць пытанне іншым шляхам. Гэта заняло больш часу, чым мы плянавалі. Таму нейкі час было страчана. Але, дзякуй Богу, зараз усё вырашылася, і я даступны для выбару трэнерскім штабам.

– Калі вам дазволілі гуляць за «Віслу»?

– Гэта адбылося, калі я патрапіў у заяўку каманды ўжо другім заходам. Станоўчы адказ быў атрыманы 18 красавіка, і на наступны дзень я ўжо знаходзіўся ў запасе на выязны матч чэмпіянату Польшчы, – сказаў Чычкан.