Усе навіны

Жаночая «Ворскла» стала чэмпіёнам Украіны. Аналітыкам у камандзе працуе беларус Сіняк

4 траўня, 13:50

Жаночая «Ворскла» 4 траўня абыграла «Крыўбас» (6:0) і за тры туры да фінішу чэмпіянату Украіны адарвалася на 9 ачкоў ад бліжэйшага праследавацеля «Крыўбаса», мацней якога будзе і па дадатковых паказчыках у выпадку роўнасці па балах.

Такім чынам, «Ворскла», пацярпеўшы толькі 1 паразу за 18 тураў, стала чэмпіёнам Украіны сезона-2023/24. Для каманды, якая раней выступала пад назвай «Жылбуд-2», гэта пяты чэмпіёнскі тытул пасля поспехаў у 2016-м, 2017-м, 2020-м і 2023-м.

Адзначым, аналітыкам у трэнерскім штабе каманды працуе беларус Дзмітрый Сіняк, вядомы як спартыўны журналіст і эксперт па жаночым футболе.