Усе навіны

Георгій Бугулаў: «Адзіны момант, які ўзнік у «Слуцку», – гэта ў другім тайме, і тое «Славія» сама сабе яго прывезла»

5 траўня, 11:28

Расійскі абаронца «Славіі» Георгій Бугулаў пракаментаваў матч са «Слуцкам» (0:1) у 7-м туры ЧБ.

«Крыўдна, што прайгралі ў такой гульні, дзе супернік па сутнасці не стварыў асаблівых момантаў. Адзіны момант, які ў іх узнік, гэта ў другім тайме і тое, можна сказаць, што мы самі сабе яго прывезлі і з прычыны, гэта прывяло да прапушчанага гола. Паспрабавалі адыграцца, але, нажаль, не атрымалася. Хацелася з добрым настроем вяртацца дадому, парадаваць заўзятараў, нашых родных і блізкіх, але не атрымалася. Гэта футбол, рухаемся далей. Усё разам зробім працу над памылкамі. Гэтая крыўдная параза нас яшчэ больш згуртуе. У далейшым будзем імкнуцца перамагаць як у мінулых гульнях.

І хацеў бы яшчэ сказаць, што нашыя заўзятары – гэта асобная гісторыя. Дзякуй ім вялікі за падтрымку ў кожнай гульні, няхай гэта будзе выязная ці хатняя. Гэта вельмi шмат для нас значыць. Кожны з нас адчувае гэтую неверагодную энэргію. Нізкі паклон і вялікая падзяка ім за гэта. Я лічу, што мы ўсе жадаем дабіцца поспеху ў гэтым сезоне. Асабіста я, вельмі ўдзячны кожнаму, хто перажывае за нас», – сказаў Бугулаў.