Усе навіны

«Вест Хэм» вырашыў не прапаноўваць Моесу падоўжыць кантракт, які заканчваецца летам

5 траўня, 20:53

«Вест Хэм» прыняў рашэнне не працягваць кантракт з галоўным трэнерам Дэвідам Моесам, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Лонданскі клуб ужо вядзе перамовы з кандыдатамі на пасаду. Раней «Вест Хэм» звярнуўся да Хулена Лапетэгі з прапановай узначаліць каманду.

Нагадаем, Моес узначальвае «Вест Хэм» са снежня 2019 года. Яго цяперашняя дамова заканчваецца летам.

У мінулым сезоне Дэвід выйграў з клубам Лігу Канферэнцый. У сёлетняй кампаніі каманда пад яго кіраўніцтвам займае 9-е месца ў АПЛ, а ў чвэрцьфінале Лігі Еўропы саступіла па суме двух матчаў «Баеру» (1:3).