Усе навіны

Экс-гулец «Іслачы» Скробатаў: «У ЧБ ёсць каманды, якія падобныя да РПЛ. У Беларусі здзівіла чысціня: кінуты акурак цяжка знайсці»

6 траўня, 13:30

Расійскі экс-гулец «Іслачы» Ілля Скробатаў узгадаў пра выступы ў Беларусі. Цяпер 23-гадовы футбаліст выступае ў расійскай аматарскай медыялізе.

– Як ты наогул трапіў у чэмпіянат Беларусі?

– Скончыўся кантракт з «Зенітам», шукалі варыянты. Іх было шмат, але канкрэтыка толькі ад "Іслачы".

– Які там узровень футбола?

– Нядрэнны. Ёсць каманды, якія падобныя да РПЛ. Але большасць - на нашу першую лігу.

На трыбунах было нядрэнна - у Брэсце збіралася тысяч пяць, у Мазыры шмат народу, яшчэ на БАТЭ.

У плане жыцця здзівіла чысціня. Нават з Масквой не параўнаць. Акурак, кінуты міма урны, прама цяжка сустрэць. Акуратныя газончыкі. Быццам яшчэ ўвечары пачыналі мяняць асфальт, а раніцай – ужо новы, добра зроблены, – сказаў Скробатаў.