Усе навіны

Вадзім Курловіч: «На поспехі «Слуцка» паўплывала сукупнасць фактараў. Адзін з іх – выплаты належнага»

7 траўня, 08:59

Паўабаронца «Слуцка» Вадзім Курловіч распавёў прычынах перамогі ў двух матчах запар у ЧБ.

– «Слуцк» атрымаў другую перамогу запар – гэта следства ў тым ліку выплаты належнага камандзе за мінулыя месяцы?

– Я не стаў бы на гэтым акцэнтаваць увагу. Думаю, футбольны Бог нас узнагародзіў двума перамогамі. Бо і раней у нас атрымліваліся нядрэнныя матчы, з самааддачай ва ўсіх поўны парадак. Хутчэй на поспехі «Слуцка» паўплывала сукупнасць фактараў. І адзін з іх тое, пра што вы сказалі.

На мікраклімат з пачатку сезона нішто не ўплывала – і я дзівіўся, чаму нашаму добраму калектыву не давалася заваёўваць ачкі. У кар'еры сустракаліся каманды не з такой зайздроснай «хіміяй», так што ведаю, пра што кажу. Цяпер, пасля дзвюх перамог, у нас выдатны настрой, але і калі ішлі паразы, ніхто не бедаваў. Цярпелі і чакалі, верылі: усё наладзіцца. І дачакаліся, – сказаў Курловіч.