Усе навіны

«Барусія» Д падпіша 16-гадовага эквадорца Лерму – да яго ёсць цікавасць з некалькіх еўрапейскіх клубаў

7 траўня, 11:25

Дортмундская «Барусія» блізкая да падпісання Джасціна Лермы з моладзевай каманды «Індэпендэнтэ дэль Валье», піша Фабрыцыа Рамана.

Некалькі еўрапейскіх клубаў цікавяцца 16-гадовым атакавалым паўабаронцам, аднак «Барусія» ужо гатовая закрыць дамову.

Агульны кошт трансферу складзе менш за 9 мільёнаў еўра, удакладняюцца ўсе дэталі.

Нагадаем, за апошнія некалькі гадоў «Індэпендзьентэ дэль Валье» адправілі ў Еўропу ўжо некалькіх гульцоў, у тым ліку паўабаронцаў «Чэлсі» Майсеса Кайседа і Кенды Паэса.