Усе навіны

Ураджэнец Украіны Віталь Паўлаў узначаліў зборную Беларусі U-19

8 траўня, 15:00

58-гадовы ўраджэнец украінскага Оўруча Віталь Паўлаў стаў новым галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі.

Апошнім месцам працы Паўлава была «Белшына», якую той пакінуў па выніках сезона-2023, калі каманда страціла месца ў вышэйшай лізе.

Увосень зборная Беларусі U-19 згуляе матчы кваліфікацыйнага раунда чэмпіянату Еўропы-2024/25.

Па выніках лёсавання каманда згуляе ў групе з аднагодкамі з Сербіі, Харватыі і Арменіі.

У элітны адборачны раунд пройдзе дзве лепшыя каманды кожнай групы і найлепшая з тых, што занялі трэцяе месца. 7 пераможцаў элітных груп выходзяць у фінальны турнір, які пройдзе ў Румыніі.