Усе навіны

Герашчанка пра выхаванцаў «Дняпра»: «Лукашоў моцна дадаў, чаго чакалі ад Дунаева, Юркевіча, Краснова, Вяршыніна, атрымліваем»

8 траўня, 17:37

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падзяліўся меркаваннем пра гульню выхаванцаў клуба.

– Калі ацэньваць гульню маладых футбалістаў, выхаванцаў клуба, якія пагулялі пад вашым кіраўніцтвам у першай лізе, а цяпер выступаюць у вышэйшай. Адчуваецца, што яны сталі мацней ментальна, фізічна, развілі гульнявыя якасці ці пакуль заўчасна пра гэта казаць?

– У кожнага ўсё індывідуальна і ў кожнага гэты працэс ідзе па-рознаму. Цешыць Антон Лукашоў, які моцна дадаў у апошні час. Вядома, яго страта для нас зараз вельмі сур'ёзная. Тое чаго мы чакалі ад Дунаева, Юркевіча, Краснова, Вяршыніна, у большай ступені атрымліваем. Гэта паказвае, што яны ўжо гатовы гуляць у вышэйшай лізе. Вядома, гэты працэс пераходу на больш высокі ўзровень гульні не да канца завершаны, ёсць у іх рэзервы, ёсць куды расці, – адзначыў Герашчанка.

Пасля сямі тураў «Дняпро» займае 11-ы радок у турнірнай табліцы ЧБ, набраўшы шэсць ачкоў.