Усе навіны

Гол Гвета ў вароты «Дняпра» – найлепшы ў красавіку па версіі АБФФ

8 траўня, 17:53

АБФФ назвала гол нападаючага «Нёмана» Леанарда Гвета ў вароты «Дняпра» ў матчы 4-га тура ЧБ (2:0).

Футбаліст адкрыў лік на 29-й хвіліне – прыняў мяч спіной да брамы, апрацаваў, другім дотыкам падкінуў на бісіклету і выканаў яе.

Адзначым, што ў гэтым матчы Гвет забіў яшчэ адзін мяч на 62-й хвіліне.