Все новости

Чычкан пра Кубак Польшчы: «Аж да дня фіналу я дакладна не ведаў, буду гуляць ці не. «Вісла» выйграла – рашэнне трэнераў было правільным»

11 траўня, 14:47

Беларускі галкіпер «Віслы» Антон Чычкан расказаў пра удзел ў фінале Кубка Польшчы супраць «Пагоні» (2:1 д.в.).

«Аж да дня фіналу я дакладна не ведаў, буду гуляць ці не. Але я два месяцы ў камандзе, спакойна рыхтаваўся. Ведаю, чаго хоча трэнерскі штаб, які футбол мы прапаведуем, таму для мяне гэта сюрпрызам не было. Я працаваў, трэнеры гэта бачылі. Каманда выйграла – значыць, рашэнне было правільным», – адзначыў Чычкан.