Усе навіны

Антон Чычкан: «У Еўропе іншы менталітэт, іншае разуменне жыцця, вышэйшая канкурэнцыя. Гэта цяжка не толькі для футбалістаў»

11 траўня, 16:38

Беларускі галкіпер кракаўскай «Віслы» (Польшча, Д2) Антон Чычкан распавёў пра легіянерскі досвед.

– Зараз тры вельмі важныя паядынкі. Нам трэба заваёўваць пуцёўку ў Экстракласе, таму што клуб з такой багатай гісторыяй, развітой інфраструктурай і падтрымкай фанатаў павінен гуляць у вышэйшым дывізіёне. Я веру, што ўсё атрымаецца.

У плане футбола, каманды, арганізацыі працэсу, жыцця мне і маёй сям'і ўсё вельмі падабаецца. Калі паступіць прапанова прадоўжыць, вядома, пагаджуся.

У Еўропе іншы менталітэт, іншае разуменне жыцця, вышэйшая канкурэнцыя. Даводзіцца падладжвацца. Гэта насамрэч цяжка не толькі для футбалістаў. Для любога, хто пераязджае ў іншую краіну, адмаўляючыся ад звыкла ўкладу жыцця, – сказаў Чычкан.