Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «Будзем падаваць апеляцыю па сітуацыі з Лапцевым. Дзяніс вельмі перажывае праз гэтую сітуацыю»

12 траўня, 21:02

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў перамогу над «Нафтанам» (2:1).

«Больш за ўсё асцерагаліся ў такім графіку хуткага прапушчанага мяча – самі сабе яго «падарылі». Рады, што знайшлі сілы, знайшлі шанец змяніць сітуацыю. У хлопцаў ёсць эмацыйная выхалашчанасць. Прыйшлося выкарыстоўваць план «Б».

У Аляксея Залескага невялікае пашкоджанне. Ён наогул праявіў мужнасць і гуляў з «Іслаччу», хоць па медыцынскіх паказчыках гуляць не павінен быў.

Будзем падаваць апеляцыю па сітуацыі з Лапцевым. Будзем рабіць з клубам усё магчымае. Дзяніс вельмі перажывае праз гэтую сітуацыю», – сказаў Молаш.