Карла Анчалоці: «У «Рэала» засталося 2 гульні: у адной згуляе Лунін, а ў другой – Куртуа»
Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пасля перамогі над «Алавесам» (5:0) распавёў, як плануе размяркоўваць гульнявы час паміж варатарамі ў апошніх гульнях сезона.
«Куртуа згуляў вельмі добра (супраць «Алавеса» – заўв.) і выдатна прагрэсіруе, як і Мілітао. Мы ўпэўненыя, што да 1 чэрвеня падыдзем у лепшым стане. Каманда матываваная, сканцэнтравана і мы ў добрай форме. Важна адпачыць на гэтым тыдні і добра падрыхтавацца да фіналу Лігі чэмпіёнаў на працягу наступных двух тыдняў.
Сітуацыя ясная (з варатарамі – заўв.). Я павінен даць хвіліны Луніну. У нас засталося 2 гульні (у Ла Лізе – заўв.): у адной згуляе Лунін, а ў другой – Куртуа», – сказаў Анчалоці.
У сезоне 2023/24 мадрыдцы правядуць яшчэ тры матчы: гульні чэмпіянату Іспаніі з «Вільярэалам» і «Бецісам», а таксама фінал Лігі чэмпіёнаў супраць дортмундскай «Барусіі».