Усе навіны

Фар'ёлі блізкі да таго, каб узначаліць «Аякс»

15 траўня, 10:50

Галоўны трэнер «Ніцы» Франчэска Фар'ёлі блізкі да таго, каб заняць аналагічную пасаду ў «Аяксе», паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Раней паведамлялася, што Франчэска гатовы пакінуць французскі клуб. «Аякс» прапануе яму кантракт да 2026-га з опцыяй падаўжэння яшчэ на год.

Пагадненне Фарʼёлі з «Ніцай» разлічана да 30 чэрвеня 2025-га. Ён узначальвае клуб з ліпеня 2023-га, да гэтага трэніраваў турэцкія «Аланьяспор» і «Карагюмрюк».

На дадзены момант «Ніца» займае 5-е месца ў Лізе 1. «Аякс» ідзе 5-м у Эрэдзівізі. Амстэрдамскі клуб упершыню за 24 гады не трапіць у топ-4 чэмпіянаты Нідэрландаў.