«Барса», «Юве», «Арсенал», «МЮ» і іншыя – трацiна ўдзельнікаў плэй-оф ЛЕ яшчэ нядаўна гуляла ў плэй-оф ЛЧ
Моц другога турнiру.
Мы прывыклі, што Ліга Еўропы – нейкі другарадны турнір пасля Лігі чэмпіёнаў, якую глядзяць мільёны заўзятараў ва ўсім свеце. Але калі праходзіць групавы этап і пачынаюцца матчы плэй-оф, ЛЕ можа прапанаваць відовішча.
«Барса», «Юве», «МЮ», «Арсенал» і іншыя топы будуць змагацца за трафей ЛЕ. Гэта наймацнейшы розыгрыш турніру ў гісторыі
У сезоне 2014/15 у плей-оф Лігі Еўропы выступалі «Генгам», «Янг Бойз», «Ольбарг», «Легія», «Алімпіякос» і іншыя. Цяперашняя ЛЕ выглядае на гэтым фоне Суперлігай – як у футбольным, так і ў фінансавым планах.
Больш за трацiну ўдзельнікаў плэй-оф цяперашняй ЛЕ гулялі ў плэй-оф ЛЧ за апошнія пяць сезонаў:
«Ювентус» – 5 разоў;
«Барселона» – 4;
«МЮ» – 3;
«Аякс», «Рома» і «Севілья» – 2;
данецкi «Шахцёр», «Спортынг» і «Зальцбург» – 1.
У мінулым сезоне «Барселона» ўпершыню амаль за 20 гадоў вылецела з групы ЛЧ у ЛЕ – гэта спарадзіла тоны мемаў і прыколаў, што, вядома ж, сведчыць пра тое, як незвычайна бачыць каталонскі клуб у гэтым турніры. У гэтым годзе гісторыя паўтараецца – цяпер з Робертам Левандоўскім.
Нараўне з каталонцамі за трафей будзе змагацца «Ювентус». Жудасная кампанія ў ЛЧ (толькі 3 ачкі ў 6 матчах) падкрэслівае крызіс у клубе, а ўдзел у Лізе Еўропы турынцы будуць прымаць упершыню за 8 гадоў, калі ў сезоне 2013/14 прайгралі «Бенфіцы» ў паўфінале.
«Шахцёр», «Аякс», «Рома», «Баер» і «Арсенал» у апошнія гады часцей выступалі ў ЛЕ, таму іх больш звыкла бачыць у плэй-оф турніру. «Манчэстэр Юнайтэд» на іх фоне выглядае дасведчаным байцом – у 2021 манкуніянцы дайшлі да фінала, але прайгралі «Вільярэалу», а 5 гадоў таму наогул выйгралі трафей.
«Арсенал» асобна заслугоўвае ўвагі, таму што праводзіць фантастычны сезон у АПЛ, а да «МЮ» ўсе будуць рыхтавацца вельмі асцярожна з-за наяўнасці Крыштыяну Раналду, які ўпершыню ў сваёй кар‘еры гуляе ў турніры.
Дысцыплінаваны «Рэал Сасьедад», небяспечныя «Зальцбург» і «Спортынг», надзвычай цікавыя «Фрайбург», «Уніён» і «Бетыс», а таксама вопытная «Севілья» дадаюць нямала інтрыгі розыгрышу. Цяжка назваць каманду, якая з‘яўляецца галоўным фаварытам турніру.
Спіс усіх каманд, якія ўдзельнічаюць у турніры вясной:
Выбылі з ЛЧ (1/16): «Аякс», «Баер», «Барселона», «Спортынг», «Зальцбург», «Шахцёр» Данецк, «Севілья», «Ювентус».
Другое месца ў групе ЛЕ (1/16): ПСВ, «Рэн», «Рома», «Уніён», «МЮ», «Міт‘юланд», «Нант», «Манака».
Першае месца ў групе ЛЕ (1/8): «Арсенал», «Фенербахчэ», «Бетыс», «Юніён Сэнт-Жылуаз», «Рэал Сасьедад», «Феенорд», «Фрайбург», «Ферэнцвараш».
Як топы адносяцца да ЛЕ? Хаві прадказвае «Барсе» барацьбу за трафей, Алегры называе «цудоўным і важным турнірам»
Такім чынам, ЛЕ стала домам для многіх топ-клубаў на бліжэйшы час. А як да турніру ставяцца топы?
Хаві ўпэўнены, што «Барса» будзе змагацца за трафей: «Я сказаў бы, што мы з'яўляемся кандыдатамі на перамогу ў Лізе Еўропы. У ЛЕ засталіся вельмі добрыя каманды, «Барселона» – кандыдат у барацьбе за перамогу».
Трэнер «Баварыі» Юлiян Нагельсман падтрымаў «Барсу», хоць i вельмi падобна да тролінгу: «У іх калектыў з вялізным патэнцыялам на будучыню. Пры гэтым яны ўжо класная каманда. Я ўпэўнены, што «Барса» выдатна выступіць у Лізе Еўропы».
Настаўнік «Юве» Макс Алегры перад матчам з «Макабі», які вырашаў лёс пуцёўкі ў ЛЕ, таксама падкрэсліваў важнасць турніру: «Мы павінны паспрабаваць патрапіць у Лігу Еўропы, гэта выдатны і важны турнір. І гэта таксама еўракубак».
Фота: Xavier Bonilla/Global Look Press, Visionhaus, David S. Bustamante/Soccrates/Global Look Press