Tribuna/Футбол/Блогі/Гульцы з найбольшым патэнцыялам у FIFA 16 – дзе яны зараз: Дэмбеле, Алi, Халілавіч і іншыя

Гульцы з найбольшым патэнцыялам у FIFA 16 – дзе яны зараз: Дэмбеле, Алi, Халілавіч і іншыя

Большасць правалілася.

21 красавіка 2023, 20:30
Гульцы з найбольшым патэнцыялам у FIFA 16 – дзе яны зараз: Дэмбеле, Алi, Халілавіч і іншыя

У твітары ўспомнілі, якім быў спіс футбалістаў FIFA 16 з найбольшым патэнцыялам. Ён выглядаў наступным чынам:

1. Ален Халілавіч – 90

2. Усман Дэмбеле – 89

3. Дэле Алі – 89

4. Рэнату Саншэш – 88

5. Эрык Баі – 88

6. Брээль Эмбало – 88

7. Юры Тылеманс – 88

8. Анхель Карэа – 88

9. Джонатан Та – 88

10. Рыхедлі Базур – 88

11. Юліян Брант – 88

12. Сауль Ньігес – 88

13. Курт Зума – 88

А дзе самыя перспектыўныя гульцы па версіі сімулятара, якi выйшаў увосень 2015-га, знаходзяцца ў рэальнасцi?

Ален Халілавіч

2015: гулец «Барселоны» у арэндзе ў хіхонскім «Спортынгу»

2023: гулец «Рыекі», яго карткi няма ў FIFA 23

Усман Дэмбеле

2015: гулец «Рэна», праз год пяройдзе ў «Барусію» Д

2023: замацаваўся ў складзе «Барселоны»

Дэле Алі

2015: адзін з лідараў «Тотэнхэма», дэбютант зборнай Англіі

2023: гулец «Эвертана» ў арэндзе ў «Бешыкташы», дзе трэнер адхіліў ад каманды

Рэнату Саншэш

2015: гулец «Бенфікі», праз год пяройдзе ў «Баварыю»

2023: запасны гулец «ПСЖ»

Эрык Баі

2015: асноўны гулец «Вільярэала», праз год пяройдзе ў «Манчэстэр Юнайтэд»

2023: запасны гулец «Марсэля»

Брээль Эмбало

2015: лідар «Базеля», праз год пяройдзе ў «Шальке»

2023: адзін з лідараў «Манака»

Юры Тылеманс

2015: адзін з лідараў «Андэрлехта»

2023: адзін з лідараў «Лестэра», уваходзiць у трансферныя спiсы топ-клубаў АПЛ

Анхель Карэа

2015: перспектыўнае падпісанне мадрыдскага «Атлетыка»

2023: адзін з лідараў таго ж клуба

Джонатан Та

2015: перайшоў у «Баер» з «Гамбурга»

2023: усё яшчэ гулец «Баера»

Рыхедлі Базур

2015: перспектыўны футбаліст «Аякса»

2023: запасны ў АЗ

Юлiян Брант

2015: перспектыўны гулец «Баера», прэтэндэнт на выклік у зборную Германіі

2023: асноўны футбаліст дортмундскай «Барусіі»

Сауль Ньігес

2015: адзін з ключавых футбалістаў мадрыдскага «Атлетыка»

2023: вярнуўся з «Чэлсі» у «Атлетыка», дзе ў асноўным выходзiць на замену

Курт Зума

2015: гулец «Чэлсі»

2023: гулец «Вест Хэма»

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты