Tribuna/Футбол/Блогі/Гэта не кадр з фільма, а мінскія моднікі 80-х прыйшлі гуляць у футбол на Нямігу

Гэта не кадр з фільма, а мінскія моднікі 80-х прыйшлі гуляць у футбол на Нямігу

Рэтра.

Аўтар — jackjack
24 снежня, 12:49
Гэта не кадр з фільма, а мінскія моднікі 80-х прыйшлі гуляць у футбол на Нямігу

Адно з самых папулярных прагулачных месцаў у Мінску не заўсёды выглядала так, як зараз. Магчыма, многія не ведаюць, але да 1987 года на месцы сучаснага «Вострава слёз» быў размешчаны футбольны стадыён.

А яшчэ на гэтай арэне ў 1986 годзе прайшоў незвычайны матч, у якім сустрэліся сталічныя нефармалы: металісты згулялі ў футбол супраць хіпі.

Задума згуляць у футбол нарадзілася ў прадстаўнікоў субкультур пасля таго, як міліцыя затрымала маладых людзей каля кавярні «Пінгвін» – упадабанага месца збору.

Хіпі міліцыянеры нашэптвалі, што ратуюць іх ад металістаў, якія задумалі зладзіць «крывавую лазню». Металістам жа паведамілі, што акцыю планавалі хіпі. Пасля змясцілі групоўкі ў адну камеру. Нефармалы не сталі высвятляць адносіны на кулаках і вырашылі згуляць у футбол 🤝

І на наступную раніцу, калі ўсіх адпусцілі па дамах, групоўкі рушылі на «Працоўныя рэзервы».

Падрабязную гісторыю арэны на Нямізе можна пачытаць па спасылцы ў матэрыяле ніжэй: