Tribuna/Футбол/Блогі/Трагедыя ў Інданезіі: у футбаліста падчас матчу ўдарыла маланка

Трагедыя ў Інданезіі: у футбаліста падчас матчу ўдарыла маланка

Гулец памёр у бальніцы.

12 лютага, 15:31
Трагедыя ў Інданезіі: у футбаліста падчас матчу ўдарыла маланка

У суботу, 10 лютага, у Інданезіі падчас таварыскага матчу паміж «Вест-Бандунг» і «Персікас Субанг» у аднаго з футбалістаў ударыла маланка. Паведамляецца, што гэта быў 30-гадовы гулец гасцей.

Мужчына памёр у бальніцы. Таксама паведамляецца, што гэта быў не першы выпадак, калі ў футбольнае поле на стадыёне «Сілівангі» ў Бандуге ўдарыла маланка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты