Tribuna/Футбол/Блогі/Сюрпрыз ад моладзевай зборнай Беларусі – раптам абыграла фаварыта новым юным складам

Сюрпрыз ад моладзевай зборнай Беларусі – раптам абыграла фаварыта новым юным складам

Лыжка мёда ў правалены адбор.

Аўтар — bytribuna com
22 сакавіка, 16:31
Сюрпрыз ад моладзевай зборнай Беларусі – раптам абыграла фаварыта новым юным складам

22 сакавіка маладзёжная зборная Беларусі згуляла свой перадапошні матч адбору да Еўра-2025. Праўда, матэматычныя шанцы на выхад на турнір каманда страціла яшчэ летась пры Сяргеi Ясінскім. Сяргей Яромка ж набраў больш юную каманду – відавочна пад цыкл да ЧЕ-2027.

Праводзілі фармальна хатнюю сустрэчу ў Арменіі супраць Грэцыі, якая больш чым прэтэндавала на барацьбу за выхад на бліжэйшы ЧЕ ў завочнай спрэчцы з Харватыяй. Таму госці самі па сабе лічыліся відавочнымі фаварытамі. Тым больш з улікам розніцы ва ўзросце: сярэдні ў беларускага «старту» склаў 19,2 гады, а ў грэчаскага – 20,4, што на такім узроўні ўплывова.

Аднак па гульні грэкі паказвалі не самую вялікую перавагу. А па ліку было 0:0 да 57-й хвіліны, калі нядаўна набыты расiйскім «Арэнбургам» 18-гадовы Цімафей Мартынаў сам і зарабіў пенальці, і рэалізаваў яго.

Грэкі так і не змаглі паразіць вароты 18-гадовага дублёра БАТЭ Арсенія Скапца. Выніковыя 1:0 – і першая перамога «маладзёжкі» ў гэтым цыкле, якая, праўда, не дапамагла падняцца з перадапошняга месца. Грэкі ж пагоршылі свае шанцы на поспех – цяпер ім моцна патрэбныя памылкі ад харватаў.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты