Tribuna/Футбол/Блогі/«Смаргонь» у Брэсце ледзь не зламала былога лідара – супрацоўнік клуба здзівіўся эмоцыям «Дынама»

«Смаргонь» у Брэсце ледзь не зламала былога лідара – супрацоўнік клуба здзівіўся эмоцыям «Дынама»

Хаця іх можна зразумець.

Аўтар — bytribuna com
30 сакавіка, 08:23
«Смаргонь» у Брэсце ледзь не зламала былога лідара – супрацоўнік клуба здзівіўся эмоцыям «Дынама»

29 сакавіка ў 2-м туры ЧБ брэсцкае «Дынама» разграміла «Смаргонь» (4:1) пры 7588 гледачах. У каманды з Гродзенскай вобласці супраць «Дынама» не атрымліваецца нічога – у першым туры яе з лікам 5:0 разнеслі мiнскія «бела-блакітныя». А ў брастаўчан даходзіла да камбінацый з голам у пустыя.

Але самы гарачы эпізод здарыўся ў дададзены час. Навічок «Смаргоні» Аляксей Шалашнікаў жорстка падкаціўся пад суперніка Мацвея Дуксу, які ў мінулым сезоне быў лідарам якраз «мядзведзяў».

На Шалашнікава тут жа наляцеў капітан «Дынама» Арцём Рахманаў, заступацца пабеглі з абодвух бакоў – узнікла сутычка. Каментатар матча ў гэты момант здзівіўся, што «брэсцкая лаўка больш эмацыйна, чым смаргонская, сябе паводзіць». Цікава, што гэтым каментатарам быў прэс-сакратар «Смаргоні» Андрэй Маслоўскі. Ну а эмоцыі «Дынама» зразумець можна – усё ж іх гулец рызыкаваў атрымаць траўму.

Па выніку Шалашнікаў і Рахманаў, а яшчэ Ямуса Камара са «Смаргоні» і Макс Дзіяў з «Дынама» атрымалі жоўтыя. А адміністратар брастаўчан Віктар Рэмеш убачыў чырвоную.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты