Усе навіны

Меліціна Станюта: «Намагаюся прабiцца праз французкую бюракратыю, каб дазволiлi трэнiраваць. Але ж грошы патрэбныя, і я адправiла каля 30 анкет у мадэльныя агенцтвы. На жаль нiякiх пазiтыў‎ных адказаў»

26 красавіка 2023, 08:33

Экс-гімнастка Меліціна Станюта ў сваім Instagram распавяла пра тое, што на дадзены момант не можа трэніраваць, а таксама пра тое, што вырашыла адаслаць свае анкеты ў мадэльныя агенцтвы.

«Што ж, месяцы я намагаюся прабiцца праз бюракратычны французкi бар'ер, каб мне дазволiлi трэнiраваць тут, але ... Але ж грошы патрэбны ў‎сім, дый жыццё тут каштуе ого-го (кава – 5 €, транспарт – 1.90 €). Дык вось я адправiла пракладна 30 анкет у розныя мадэльныя агенцтвы ды кастынгi.

Я разумею, што я не маладая, не вельмi высокая (173 см) дый яшчэ параметр талii  на 5 см болей (86-65-89), але ж я не тая, хто будзе сядзець нерухома ды скардзiцца.

На жаль нiякiх пазiтыў‎ных адказаў‎ не атрымала: то малая, то старая, то яшчэ што, але дзякуючы iнсце дзеля вопыту я згадзiлася на здымкi, як бы сказаць, на перспектыву, хто ведае, можа якi цуд здарыцца.

Але ж вашыя падабайкi ды фотапрацэс мне прыносiць эмоцыi», – напісала Станюта.

У сацыяльных сетках Станюта паведаміла, што на дадзены момант знаходзіца ў Кітаі.