Усе навіны

Станюта пра беспарадкі ў Францыі: «Паверце, так як я беларуска, пратэсты могуць быць рознымі. Гэта павінна быць лагічна і без вялікіх разбурэнняў»

4 ліпеня, 09:25

Экс-гімнастка Меліціна Станюта ў сваім Instagram падзялілася думкамі наконт пратэстаў у Францыі. Зараз яна жыве ў Парыжы.

– «Свабода аднаго заканчваецца, калі пачынаецца свабода іншага».

Мне гэта абсалютна падабаецца. Пратэсты, дэманстрацыя свайго меркавання вітаюцца, але, на мой погляд, гэта павінна быць лагічна і без вялікіх разбурэнняў, як было раней.

Змагаючыся за тое, каб вас пачулі, будзьце ўпэўненыя, што вы звяртаецеся да патрэбных вушэй.

Я маю на ўвазе, калі вы абражаныя дзеяннямі супрацоўніка паліцыі – ідзіце ў паліцэйскі ўчастак, навошта вы спальваеце прыватную ўласнасць і прымушаеце людзей, якія, верагодна, знаходзяцца на тым жа баку, што і вы, турбавацца і адчуваць стрэс.

Паверце мне, так як я беларуска, пратэсты могуць быць рознымі. Pov 2020, – напісала спартсменка па-англійску.

– Ведаеце, тэкст на мове будзе сцiплы, бо вы i так разумееце, што / як / дзе / чаму можна выказаць сваю думку. Кропка, бо я ведаю, што мы на адной хвалi, – дадала Станюта па-беларуску.

Беспарадкі ў Францыі пачаліся пасля таго, як 27 чэрвеня паліцэйскія застрэлілі 17-гадовага юнака. Па афіцыйнай версіі, ён ехаў на аўто і не спыніўся па патрабаванні паліцыі, а таксама спрабаваў наехаць на іх. Але відэа абвергла іх словы. Паліцэйскага, які страляў, затрымалі.