Усе навіны

Станюта пра 30-годдзе: «Прачнулася ў ложку без коўдры ды падушак, халоднай кватэры без мэблi»

15 лістапада, 15:57

Экс-гімнастка Меліціна Станюта ў сваім Instagram падзялілася думкамі наконт свайго 30-годдзя.

«Заўтра (15 лістапада) мой дзень нараджэння. Я прачнулася ў ложку без коўдры ды падушак, у халоднай кватэры без мэблi ды нават кубачкаў, не кажучы пра патэльню, ды гарбатнiк, але з думкамi, што я шчаслiвая, бо нарэшце маю свой новы дом на некалькi месяцаў. І адначасова сумуючы па сваёй кватэры ў Мінску, дзе ёсць усё, нават болей.

Але гэта мой кут у краiне далёкай ад роднага краю.

3 гады таму ніколi б не падумала, што на свае 30 год буду марыць не аб дзявочым падарунку (ну там торбачка, сукенка), а пра падушкi, патэльню ды пыласос.

Жыццё чалавека (чытай, беларуса) – цiкавая рэч», – напісала Станюта.