Усе навіны

АЕК Мацкевіча саступіў шведскаму «Алінгсосу» і па суме дзвюх сустрэч не змог прайсці ў 1/8 фіналу Кубка ЕГФ

11 снежня 2022, 20:03

11 снежня адбыўся матч гандбольнага Кубка ЕГФ, у якім АЕК, за які гуляе беларускі брамнік Іван Мацкевіч, саступіў шведскаму «Алінгсасу» (31:24).

Па суме дзвюх сустрэч грэкі не змаглі прайсці ў 1/8 фіналу, ім не хапіла двух закінутых мячоў. Агульны лік дзвюх сустрэч – 56:58.

Мацкевіч здзейсніў 2 сейвы ў матчы пры 11 кідках па яго варотах.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com