Усе навіны

Шаўцоў пра міжнародны бан: «Мы дзяцей не павінны падманваць. А цяпер бацькі пытаюцца: «Што далей?»

4 студзеня 2023, 09:52
2

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па гандболе Юрый Шаўцоў падзяліўся меркаваннем пра тое, як адхіленне ад міжнародных спаборніцтваў уплывае на дзіцячы спорт.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Калі разважаць пра будучыню беларускага гандбола, я маю на ўвазе пра дзяцей 12-15 гадоў – пераходны ўзрост. Не хвалюецеся, што ў гэтую паўзу, у гэты міжнародны бан яны перадумаюць працягваць кар'еру? Наколькі гэты момант востры?

– Для гэтага мы тут дарослыя дзядзькі. Мы разумеем усё гэта, а дзеці гэтага яшчэ не разумеюць. Мы павінны іх вабіць, мы павінны даць ім магчымасць гуляць, атрымліваць радасць, бо ў дзіцячым узросце там зусім іншыя эмоцыі, там не думаюць пра перамогі, алімпійскія медалі, там проста эмоцыі.

Я калі гляджу ў зале, як пасля нас часам трэніруюцца дзеткі, я заўсёды затрымліваюся і атрымліваю асалоду, калі яны тут трэніруюцца, бегаюць. Тамака ўсё чыста, сапраўды, тамака эмоцыі. Таму мы ім павінны даць гэтую магчымасьць. Але мы іх ніколі не павінны ашукваць.

Я ўздымаў гэтую тэму, калі быў у Еўрапейскай федэрацыі. Я задаў пытанне, маўляў, вы ж разумееце, акрамя нас, акрамя зборных, ёсць яшчэ дзеці, якіх прывялі ў спорт, мы іх навучаем, а зараз прыходзяць бацькі і пытаюцца: «Што далей?» Ёсць разуменне з боку міжнароднай федэрацыі.

Але ўсе, хто ставяцца да спорту, усё гэта разумеюць, – сказаў Шаўцоў.