Усе навіны

Расійскі каментатар Шмялькоў пра гандбольныя матчы Беларусі і Расіі: «Як глыток свежага паветра для нашых сяброўскіх дзяржаў»

5 студзеня 2023, 20:10

Расійскі каментатар Арцём Шмялькоў падзяліўся сваімі эмоцыямі ад Каляднага турніру-2023, які праходзіць у Маскве з 5 па 6 студзеня сярод мужчынскіх зборных Расіі і Беларусі па гандболе.

– Менш чым праз тыдзень стартуе чэмпіянат свету [па гандболе] у Польшчы. На жаль, усё гэта свята гандбола міма дзвюх нашых сяброўскіх, гандбольных у тым ліку, дзяржаў. І міма і Расія, і Беларусь кваліфікацыі ЧС-2024. Таму вось гэтыя гульні [паміж Расіяй і Беларуссю] – канечне, як глыток свежага паветра. Рэдкая гульнявая практыка міжнароднага ўзроўня, – сказаў Шмялькоў.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.