Усе навіны

Каралёк пра чуткі пра «Барселону»: «Няхай гавораць. Маю намер адпрацаваць кантракт з «Кельце» да 2025 года»

11 студзеня 2023, 13:33

Лінейны зборнай Беларусі Арцём Каралёк пракаментаваў чуткі пра свой пераход у «Барселону».

—Зноў пайшлі размовы пра цікавасць да цябе з боку «Барселоны»...

— Улічваючы праблемы «Кельце», нічога дзіўнага няма ў тым, што ходзяць чуткі аб магчымым сыходзе таго ці іншага гульца. Няхай гавораць. У мяне кантракт з польскім клубам да 2025 года, і я маю намер адпрацаваць яго да канца, — сказаў Каралёк.