Усе навіны

Экс-трэнер БГК Бябешка: «У зборную Беларусі не клікалі. I не факт, што пагадзіўся бы. Я ж украiнец»

12 студзеня 2023, 10:37

Экс-трэнер БГК (цяпер «Мяшкоў») і мінскага «Дынама» Сяргей Бябешка ў інтэрв'ю «Зеркалу» распавёў пра сваё стаўленне да працы ў зборнай Беларусі, а таксама пра цяперашні стан беларускага гандбола.

– Вас клікалі ў зборную Беларусі?

– Не. Ды і не факт, што пагадзіўся бы. Я ж украінец, а Канаплёў заўсёды слухаў Шаўцова. Хоць, думаю, мала хто зрабіў столькі для беларускага гандбола ў якасці трэнера. Без ілжывай сціпласці скажу, што ўсюды даваў хутка вынік. Канаплёў у свой час казаў шмат цёплых слоў, што беларускія зборнікі ў мяне ўвесь час гулялі.

– Вам крыўдна, як прафесіяналу, што адбываецца з нашым гандболам?

– Безумоўна. Той жа «Мяшкоў» толькі раз пасля майго сыходу дамогся нядрэннага выніку – у сезоне-2020/21 трапілі ў ¼ фіналу Лігі чэмпіёнаў. Гэта быў паўпандэмійны год, што моцна ўплывала. А цяперашняя міжнародная ізаляцыя адкіне зборную і клубы на гады назад – падзяліўся меркаваннем Бябешка.