Усе навіны

Украінскі трэнер Бябешка мог зноў узначаліць «Мяшкоў Брэст», але да кантракта не дайшло (BYSport)

27 лютага 2023, 22:11

Як паведамляе Telegram-канал BYSport, украінскі трэнер Сяргей Бябешка мог вярнуцца ў «Мяшкоў Брэст» пасля адстаўкі з пасады галоўнага трэнера Дзмітрыя Ціхана.

Паводле інфармацыі Telegram-канала, Бябешка сапраўды быў блізкі да вяртання ў Брэст. Не так даўно ён нават прыязджаў у горад над Бугам. Але да падпісання кантракта справа не дайшла. Аб прычынах непадпісання кантракта невядома. І зараз варыянт вяртання Бябешкі ўжо неактуальны. Пошукі новага галоўнага трэнера працягваюцца.

Нагадаем, украінскі спецыяліст, які мае таксама іспанскае грамадзянства, узначальваў БГК у 2015-2018 гадах і тройчы прыводзіў яго да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі.

На дадзены момант «Мяшкоў Брэст» гуляе пад кіраўніцтвам в.а. галоўнага трэнера Васіля Астроўскага.