Усе навіны

У фінале чатырох SEHA-лігі СКА згуляе з «Чэхаўскімі Мядзведзямі» Кулака, «Мяшкоў» сустрэнецца з «Пермскімі Мядзведзямі» Зайцава

25 красавіка 2023, 16:44

Сёння, 25 красавіка, сталі вядомы паўфінальныя пары SEHA-лігі.

СКА згуляе з «Чэхаўскімі Мядзведзямі». У складзе каманды з Чэхава выступае беларус Арцём Кулак.

У другой пары «Мяшкоў» сустрэнецца з «Пермскімі Мядзведзямі», у складзе пермякоў таксама ёсць беларус – Віктар Зайцаў.

Абодва паядынкі запланаваны на 6 чэрвеня, на «Сібур Арэне» ў Санкт-Пецярбургу. Пра час пачатку арганізатары аб'явяць пазней.

Фінал і матч за трэцяе месца будуць згуляны 8 чэрвеня.

Раней планавалася, што ў 1/4 фіналу SEHA-лігі згуляюць прадстаўнікі дывізіёнаў «Усход» і «Поўдзень». Аднак клубы «Дывізіёна Поўдзень» атрымалі забарону нацыянальных алімпійскіх камітэтаў на ўдзел у матчах з камандамі з Расіі і Беларусі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.