Усе навіны

6 мячоў Кулака дапамаглі «Чэхаўскім Мядзведзям» выйграць Кубак Расіі

1 траўня 2023, 18:35

1 мая прайшоў фінал Кубка Расіі па гандболе, у якім «Чэхаўскія мядзведзі», за якіх гуляе плэймэйкер зборнай Беларусі Арцём Кулак, абгулялі «Пермскіх мядзведзяў» з Віктарам Зайцавым у складзе з лікам 34:30.

На рахунку Кулака 6 закінутых мячоў. Зайцаў быў выдалены на 44-й хвіліне за грубы фол. Яму паказана была сіняя картка. Да гэтага Зайцаў вызначыўся 1 закінутым мячом.

Бронзу ў матчы з «Зенітам» узяло ЦСКА, за які гулялі тры беларусы: разыгрываючы Юльян Гірык, левы паўсярэдні Артур Рудзь і лінейны Міхаіл Жыла. На траіх яны закінулі піцерцам 12 мячоў.