Усе навіны

«Вайводзіна» Пухоўскага выйграла Кубак ЕГФ

3 чэрвеня 2023, 15:57

«Вайводзіна» Барыса Пухоўскага ў фінальным матчы ў адказ абыграла «Нэрба» (25:23) і стала пераможцам Кубка ЕГФ. У першым матчы сербы таксама былі мацнейшыя за нарвежцаў (30:23).

Раней, «Вайводзіна» стала чэмпіёнам Сербіі.

Адзначым, што Пухоўскі ўвайшоў у топ-3 бамбардзіраў турніру (92 мячы).

Таксама беларус быў прызнаны найлепшым у складзе «Вайводзіны» ў мінулым матчы. На рахунку Пухоўскага 7 мячоў.