Усе навіны

Дырэктар «Мяшкоў Брэст» Харашун: «Алёхін пяройдзе румынскую «Канстанцу»

19 чэрвеня, 13:50

Дырэктар «Мяшкоў Брэст» Мікалай Харашун распавёў пра трансферную кампаніі клуба.

– У плане кадравых перастановак, якія навіны з табара каманды?

– Мікалай Алёхін у гэтае міжсезонне пяройдзе ў румынскую «Канстанцу». Мы ўжо развіталіся з Дзмітрыем Артамонавым, у яго скончыўся кантракт. У кітайскую зборную з'яжджае Чжан Цзяньцзэ. Мы ўжо заключылі кантракт з Міхаілам Жылам. На днях прэзентуем Глеба Гарбуза і Аляксандра Шкурынскага, – распавёў Харашун.