Усе навіны

Лінейны Сельвясюк пакідае «Мяшкоў Брэст» (BYsport)

26 чэрвеня, 12:26

Як паведамляе BYsport, Арцём Сельвясюк пакідае «Мяшкоў Брэст». 30-гадовы лінейны правёў у брэсцкім клубе амаль усю кар'еру, з ад'ездам у венгерскі «Мезекевешд».

Дзе лінейны працягне кар'еру пакуль невядома.

Сельвясюк з’яўляецца неаднаразовым пераможцам чэмпіянату і Кубка Беларусі. У 2021 годзе ў складзе зборнай Беларусі гандбаліст пабываў на чэмпіянаце свету ў Егіпце.