Усе навіны

Корсак аб пераходзе ў грэчаскую «Монтэ Драму»: «Лічу, гульцу трэба мяняць чэмпіянат, варачыся ва ўласным соку, прагрэс запавольваецца»

1 ліпеня, 21:54

Беларускі гандбаліст Уладзімір Корсак распавёў аб сваім пераходзе з «Гомеля» ў грэчаскую «Монтэ Драму».

– Пасля даволі стабільных чатырох гадоў наколькі складана было пакідаць каманду?

– Было дастаткова балюча раставацца з хлопцамі. Я даволі доўга думаў над тым, заставацца ў «Гомелі» ці, нарэшце, паспрабаваць сябе за мяжой. У рэшце рэшт, прыняў рашэнне з'ехаць. Лічу, што для таго, каб расці, як гулец, трэба мяняць чэмпіянат. У нейкі момант, варыўшыся ва ўласным соку, твой прагрэс запавольваецца.

– Пару гадоў таму ў нашай гутарцы, ты казаў, што ў цябе перыядычна ўзнікалі варыянты ў Іспаніі, у Катары, іншых замежных краінах. Чаму менавіта зараз вырашыўся на змену чэмпіянату?

– У мінулыя гады я думаў, што мне яшчэ рана кудысьці рухацца. Жадаў адужэць дома. І, чамусьці быў упэўнены, што ў мяне тады не надта атрымалася б. Я гэта бачыў на прыкладзе шматлікіх рабят, якія рана з'ехалі за мяжа, не замацаваліся ў камандах і вярталіся зваротна. Тады я зразумеў, што трэба спачатку паставіць перад сабой мэту вырасці тут, а ўжо пасля рухацца наперад. Цяпер лічу сябе больш сталым. Ды і ўзрост такі, што трэба ўжо сябе спрабаваць недзе яшчэ.

– Улічваючы тое, што ты нядрэнна паказаў сябе ў міжнародным турніры (маю на ўвазе СЕХА-лігу), ці былі іншыя прапановы ад замежных клубаў?

– Былі дзве прапановы зімой, калі трэба было прыехаць на паўсезона. Адно з іх ад клуба з другога ці трэцяга дывізіёна Францыі. Канкрэтыкі асаблівай не было. Тут і я б не паспеў зрабіць дакументы, і, думаю, клуб проста не адпусціў бы. «Гомелю» таксама трэба было вырашаць свае задачы.

– Чаму менавіта Грэцыя і каманда «Драма»?

– Справа ў тым, што ў камандзе гуляе мой добры сябар. У нейкі момант да яго звярнуўся дырэктар клуба з пытаннем, ці ёсць у яго знаёмыя брамнікі. Ён звёў яго са мной. Мы паразмаўлялі, я адправіў некалькі відэа з гульняў. Скажам так: манера маёй гульні яму спадабалася. Паступіла канкрэтная прапанова. Але вырашыўся я не адразу. Чару шаляў у карысць Грэцыі схіліў мой сябар, які ў дэталях распавёў пра каманду, мясцовым чэмпіянаце.

Многія лічаць, што Грэцыя ў гандбольным плане – гэта такі дзіўны край. Аднак іх зборная выйшла на чэмпіянат Эўропы. Ды і ўнутраны чэмпіянат даволі цікавы. Там любая каманда са склепа табліцы можа абгуляць лідэра. Ад гэтага ў кожным матчы заведама жывая інтрыга. І цікавасць непадробная. Безумоўна, гэта будзе цікавы досвед, – сказаў Корсак.