Усе навіны

Вайлупаў працягнуў кантракт з «Веспрэмам»

18 снежня, 23:47

28-гадовы беларускі правы крайні Мікіта Вайлупаў падоўжыў працоўнае пагадненне з «Веспрэмам» да 2026-га года.

Вайлупаў выступае за клуб з Венгрыі з лета 2022-га. За гэты час гандбаліст выйграў чэмпіянат краіны, стаў уладальнікам Кубка Венгрыі, а таксама стаў пераможцам SEHA-лігі.

У гэтым сезоне Вайлупаў закінуў 57 мячоў у 15 матчах. Усяго за «Веспрэм» крайні правёў 63 паядынкі, у якіх вызначыўся 235 разоў.