Усе навіны

Бохан, Салдаценка і яшчэ 15 гульцоў выкліканы ў зборную Беларусі

22 снежня, 13:50

З 24 снежня па 3 студзеня зборная Беларусі правядзе навучальна-трэніровачны збор, а 4 студзеня адправіцца ў Маскву, дзе з 5 па 7 студзеня прыме ўдзел у турніры.

Трэнерскі штаб выклікаў 17 гандбалістаў:

Брамнікі: Вячаслаў Салдаценка (1994, «Амітыцыя», Швейцарыя), Ігар Чэрнікаў (1995, «Зеніт», Расія), Канстанцін Кавалёў (2002, СКА-Мінск);

Левыя крайнія: Эдуард Яраш (2000, «Мяшкоў Брэст»), Уладзіслаў Крывенка (1999, СКА-Мінск);

Правыя крайнія: Яўген Нікановіч (2000, СКА-Мiнск), Даніла Вяргейчык (2000, БГК «Мяшкоў Брэст»);

Лінейныя: Вячаслаў Бохан (1996, «Дынама-Бухарэст», Румынія), Мікіта Плюта (2000, «Ферндорфе», Германія), Арцём Сельвесюк (1992, СКА-Мінск);

Левыя паўсярэднія: Дзмітрый Хмялькоў (1998, СКА-Мінск), Уладзіслаў Кулеш (1996, «Гановер», Германія);

Правыя паўсярэднія: Мікалай Алёхін (1998, «Канстанца», Румынія), Станіслаў Шабельнікаў (2001, СКА-Мінск);

Разгульвальшчыкі: Арцём Кулак (1996, «Чэхаўскія мядзведзі», Расія), Артур Рудзь (1998, ЦСКА-Масква, Расія), Ігар Бяляўскі (2002, СКА-Мінск).