Усе навіны

Шаўцоў пра бан: «Можа, у год Дракона Беларусі пашанцуе і знойдуцца разумныя галовы, якія дапусцяць нас да спаборніцтваў»

4 студзеня, 21:07

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў падзяліўся меркаваннем аб адхіленні каманды ад міжнародных спаборніцтваў.

– 2023-i завяршыўся: якім ён апынуўся для вас?

– Можна казаць аб асабістым, аб падзеях у свеце... Калі рабіць акцэнт на гандболе, то было цяжка. Найперш таму, што зборная Беларусі па-ранейшаму адхілена ад афіцыйных турніраў.

З іншага боку, час ідзе, падрастаюць новыя маладыя гульцы. Усё ідзе сваёй чаргой. Мы спадзяваліся, што летась прымуць рашэнне на нашу карысць, але гэтага не здарылася. Што ж, можа, у год Дракона нам пашанцуе.

Нават не тое што пашанцуе, а знойдуцца разумныя галовы, якія дапусцяць нас да спаборніцтваў. Спартсмены тут сапраўды ні пры чым.

– Велімір Петкавіч сказаў, што з матывацыяй у зборнай Расіі няма праблем. А ў беларусаў?

– Не ведаю, што менавіта меў на ўвазе Петкавіч. У нас у зборнай мікраклімат добры, гульцы прыязджаюць з задавальненнем. Але, вядома, усё засмучаныя тым, што мы адхіленыя, над спартсменамі пераважае пэўны груз, – сказаў Шаўцоў.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.