Усе навіны

Юрый Шаўцоў: «Санкцыі адбіваюцца. Яны ўплываюць і на матывацыю гульцоў зборнай Беларусі»

8 студзеня, 13:01

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па гандболе Юрый Шаўцоў падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Ці набылі сустрэчы зборных Беларусі і Расіі дзякуючы матчавым серыям асаблівую прынцыповасць? Настрой у абодвух бакоў, такое ўражанне, быў баявым.

– Калі мы не будзем настройвацца на гэтыя матчы, то зусім знікнем. Санкцыі адбіваюцца. Яны ўплываюць і на матывацыю.

Чалавек, які выступае ў бундэслізе і Лізе чэмпіёнаў, прыязджае і бачыць крыху іншы ўзровень. Але нам усё роўна трэба працягваць нешта рабіць, а трэнеры – Велімір Петкавіч і я – вырашаючы іншыя задачы, павінны матываваць сваіх гульцоў, – сказаў Шаўцоў.