Усе навіны

Мацкевіч пакінуў грэцкі АЕК

14 студзеня, 19:26

Беларускі брамнік Іван Мацкевіч пакінуў грэцкі АЕК.

Бакі скасавалі пагадненне па ўзаемнай згодзе.

Па выніках мінулага сезону каманда Мацкевіча заваявала чэмпіёнскі тытул. У фінальнай серыі АЕК з лікам 3-2 абыграў «Алімпіякас». Беларус быў прызнаны MVP фінальнай серыі.

– Сямейныя прычыны абавязваюць мяне вярнуцца на радзіму. Хачу падзякаваць кіраўніцтву АЕКа за аказаны мне давер і падтрымку. АЕК назаўжды застанецца ў маім сэрцы. Я сыходжу чэмпіёнам. АЕК, дзякуй табе за ўсё, – сказаў Мацкевіч.