Усе навіны

Мацкевіч вярнуўся ў «Мяшкоў Брэст»

18 студзеня, 14:03

Беларускі брамнік Іван Мацкевіч падпісаў кантракт з «Мяшкоў Брэст». Раней гандбаліст выступаў за каманду цягам 5 гадоў.

Кантракт разлічаны да канца года. У складзе брэсцкай каманды правёў 215 матчаў, закінуў і мяч.

У студзені Мацкевіч пакінуў грэчаскі АЕК, у складзе якога выйграў чэмпіянат і стаў найлепшым галкіперам лігі.