Усе навіны

Іван Мацкевіч: «АЕК не выконваў кантрактныя абавязкі – з ліпеня не выплачваўся заробак»

21 студзеня, 16:11

Беларускі брамнік «Мяшкова» Іван Мацкевіч распавёў пра прычыны сыходу з грэцкага АЕКа.

– АЕК не выконваў кантрактныя абавязанні – з ліпеня не выплачваўся заробак. Нам увесь час нешта абяцалі, але нічога так і не далі. І ў выніку я разарваў дамову.

Жонка і дзеці прыязджалі ў жніўні, але ў верасні з'ехалі. Чакаў абяцанага па кантракце, але ішоў час, а нічога не адбывалася. Затое памяняўся трэнер – месца Драгана Джукіча, які прыйшоў зусім нядаўна, заняў Фрэдэрык Бужан. Усё гэта і прывяло да таго, што я вырашыў вярнуцца на радзіму. У АЕКу пайшлі насустрач – там толькі не хацелі, каб я пераходзіў у «Алімпіякас» або іншую грэцкую каманду. У Беларусь адпусцілі без праблем. Дамовіліся так: клуб мне нічога не павінен, але я магу свабодна сысці, – сказаў Мацкевіч.