Усе навіны

Зборная Францыі ў чацвёрты раз выйграла чэмпіянат Еўропы па гандболе, Данія – 2-я, Швецыя – 3-я

28 студзеня, 22:44

Зборная Францыі ў фінальным матчы абгуляла Данію (33:31) заваявала залаты медаль чэмпіянату Еўропы па гандболе-2024 у Германіі.

Такім чынам, Францыя стала чатырохразовым пераможцам чэмпіянату.

Зборная Германіі ўступіла Швецыі ў матчы за трэцяе месца (31:34).

Нагадаем, што ЕГФ адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.