Усе навіны

Дзмітрый Хмялькоў: «Хочацца дабіцца значных вынікаў са зборнай Беларусі, калі адкрыюць дарогу на міжнародную арэну»

9 лютага, 15:23

Гандбаліст зборнай Беларусі Дзмітрый Хмялькоў расказаў аб сваіх гандбольных планах.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Хочацца дабіцца значных вынікаў са зборнай, калі нам адкрыюць дарогу на міжнародную арэну. А яшчэ – мару гуляць у Лізе чэмпіёнаў. Рэгулярна назіраю за турнірам, супастаўляю свой узровень.

Пры гэтым добра разумею, наколькі шмат трэба працаваць. Я і сам пасталеў, і Яна [Сотнікава] (гандбалістка БНТУ-БелАЗ, дзяўчына спартсмена – Tribuna.com) вельмі паўплывала на маю псіхалогію і памкненні. З'явілася жаданне жыць гандболам. Бывае, адыграю матч, быццам стаміўся. А прыходжу дадому – і гляджу іншыя гульні. Мне яшчэ шмат чаму трэба вучыцца, – сказаў Хмялькоў.