Усе навіны

Дзмітрый Хмялькоў: «З наступнага сезона стану зенітаўцам. Узровень чэмпіянату Расіі добры»

10 лютага, 17:04

Гандбаліст зборнай Беларусі Дзмітрый Хмялькоў расказаў пра працяг кар'еры.

– Гэта пакуль не далёкае замежжа, аднак прапанова перспектыўная. Заключыў пагадненне з санкт-пецярбургскім «Зенітам» з Расійскай Суперлігі. Піцерцы даўно за мной назіралі і хацелі бачыць у сваіх шэрагах. Проста цяпер клубы давялі да розуму перамовы. З наступнага сезона стану зенітаўцам. Узровень чэмпіянату Расіі добры, гандбалісты ў плане прагрэсу не топчуцца на месцы, – сказаў Хмялькоў.