Усе навіны

Шаўцоў аб судзействе ў матчы з Расіяй: «Не звяртайце ўвагі на гэты цырк! Ясна, што «забіваюць»

13 сакавіка, 20:54

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў у спарынгу з камандай Расіі (28:31) у адным з тайм-аўтаў заклікаў сваю каманду не звяртаць увагу на судзейства.

Таварыскі матч праходзіў у Расіі.

– Не звяртайце ўвагі на гэты цырк! Ясна, што «забіваюць», – сказаў Шаўцоў.