Усе навіны

Расійскі гандбольны клуб «Скіф» абвясціў пра сыход лінейнага беларуса Янкоўскага

31 сакавіка, 18:23

Омскі «Скіф» абвясціў пра сыход лінейнага беларуса Дзяніса Янкоўскага. Янкоўскі быў ключавым гульцом каманды. Кантракт скасавалі па ўзаемнай згодзе бакоў.

30-гадовы гулец – найлепшы бамбардзір «Скіфа» ў бягучым сезоне, на яго рахунку 110 галоў у чэмпіянаце і Кубку Расіі.

За омскі клуб Янкоўскі выступаў з 2021 года. На рахунку Янкоўскага 267 мячоў у 59 матчах за каманду.